БЕЛ Ł РУС

Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт

13.05.2025 / 11:32

Nashaniva.com

Сам Дэпард'ё сваёй віны не прызнаў.

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

Французскі суд прызнаў акцёра Жэрара Дэпард'ё вінаватым у сэксуальным гвалце супраць адной з жанчын, якая выставіла супраць яго абвінавачанні, паведамляюць інфармагенцтвы. Сам Дэпард'ё сваёй віны не прызнаў.

Акцёра абвінавачвалі ў сэксуальным гвалце ў дачыненні да дзвюх жанчын падчас здымак фільма «Зялёныя аканіцы» ў 2021 годзе.

Гэта першая справа супраць Дэпард'ё, якая дайшла да суда, хаця ўсяго каля 20 жанчын абвінавачвалі яго ў неналежных паводзінах.

Дэпард'ё пагражала пяць гадоў турмы і штраф да 81 тысячы еўра.

Яму далі 18 месяцаў умоўна, на такім прысудзе ў выніку настойваў дзяржабвінаваўца.

Чытайце таксама:

«Я схапіў яе за сцёгны, каб не паслізнуцца». У Парыжы ідзе судовы працэс над Жэрарам Дэпард'ё па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце

У Парыжы сёння пачнецца першы судовы працэс супраць Жэрара Дэпард'ё — яго абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях

50 дзеячаў культуры Францыі і прэзідэнт Макрон заступіліся за Дэпард'ё, які абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце

Каментары да артыкула