БЕЛ Ł РУС

Гарадзенца асудзілі на 13 гадоў за вымаганне ў айцішніка крыптавалюты на мільярд рублёў

13.05.2025 / 13:38

Nashaniva.com

Жыхар Гродна быў асуджаны на 13 гадоў пазбаўлення волі за спробу вымагання надзвычай вялікай сумы ў крыптовалюце, паведаміла Генпракруратура.

Фота: vecteezy.com

Інцыдэнт адбыўся ўлетку мінулага года. Двое мужчын праніклі ў кватэру мінчука, выдаючы сябе за электрыкаў. Яны пагражалі яму зброяй і электрашокерам, патрабуючы пералічыць 5750 біткойнаў, што на той момант складала амаль мільярд беларускіх рублёў.

Мінчук адмовіўся гэта рабіць, тады нападнікі далі яму 24 гадзіны на перавод валюты. Пасля гэтага адзін з іх выехаў з краіны, другога затрымалі.

Суд прызначыў яму 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 21 тысячы рублёў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула