БЕЛ Ł РУС

Уіткаф і Келаг 15 мая паедуць у Турцыю для ўдзелу ў перамовах

13.05.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Кіт Келаг паедуць 15 мая ў Стамбул для ўдзелу ў магчымых перамовах аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на тры неназваныя крыніцы.

Стыў Уіткаф. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Перад гэтым у ноч на 11 мая прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў на прэс-канферэнцыі, прапанаваўшы аднавіць прамыя перамовы з Украінай «без якіх-небудзь папярэдніх умоў» у Турцыі 15 мая.

Украіна разам з саюзнікамі — Францыяй, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Польшчай — заклікалі да 30-дзённага спынення агню без якіх-небудзь умоў ужо з 12 мая. З аналагічнай прапановай выступалі ЗША.

Увечары 12 мая прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў меркаванне, што Украіна павінна пагадзіцца на прапанову Расіі аб прамых перамовах у Турцыі.

Пасля таго прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што 15 мая будзе асабіста чакаць Пуціна. Акрамя гэтага, ён адзначыў, што хоча, каб Трамп таксама прысутнічаў у Турцыі. Сам Трамп казаў, што разглядае такую магчымасць.

Чытайце таксама:

Прысутнасць Трампа на перамовах у Стамбуле залежыць ад таго, ці прыедзе Пуцін

Пуцін не паляціць у Стамбул у сераду

Трамп прыляцеў у Саудаўскую Аравію

ЗША пакуль не плануюць уводзіць новыя санкцыі супраць РФ

Каментары да артыкула