Вайна33

Трамп запатрабаваў ад Украіны пачаць перамовы з Расіяй

«Сустрэньцеся, неадкладна!!!» — напісаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Украіна павінна неадкладна згадзіцца на прапанову Расіі — пачаць прамыя перамовы ў Турцыі 15 мая.

«Па меншай меры, яны змогуць вызначыць, ці магчымая здзелка, а калі не, то еўрапейскія лідары і ЗША будуць ведаць, якая сітуацыя, і змогуць дзейнічаць адпаведна!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

«Я пачынаю сумнявацца, што Украіна пойдзе на здзелку з Пуціным, які заняты святкаваннем перамогі ў Другой сусветнай вайне, якую было б немагчыма выйграць (нават блізка не было шанцаў!) без Злучаных Штатаў Амерыкі».

«Сустрэньцеся, неадкладна!!!» — напісаў прэзідэнт ЗША.

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турцыі. 

«Мы чакаем ад панядзелка спынення агню — поўнага і трывалага, каб даць неабходную аснову для дыпламатыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. І я буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі. Асабіста. Спадзяюся, што расіяне гэтым разам не будуць шукаць прычыны, чаму яны не могуць», — гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта Украіны 

У суботу ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 мая. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 мая — без папярэдніх умоваў. У Кіеве падкрэсліваюць важнасць спынення агню да пачатку перамоваў. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але таксама падкрэсліў неабходнасць спынення агню.

Каментары3

  • .
    12.05.2025
    Ён напісаў не «Сустрэньцеся, неадкладна!!!», а «СУСТРЭНЬЦЕСЯ, ЗАРАЗ!!!»

    Не трэба згладжваць лапідарную разбэшчаную эмацыйнасць нацыянальнага лідара.
  • паміж радкамі
    12.05.2025
    ., у арыгінале на мой погляд чытаеца як раз незадаволенасьць пуціным які не прымае прапанову спыненьня агню.
  • .
    12.05.2025
    Перачытаў - пагаджуся. І нават не паміж радкамі, а яўна, пра тое ўся логіка твіта.
    (Сваю заўвагу пра стыль Трампа не здымаю).

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць