Латвія мадэрнізуе прапускны пункт «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю
Латвія збіраецца абнавіць тры памежныя пункты — «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю (насупраць беларускага пункту «Грыгароўшчына»), а таксама «Грабнёва» і «Церахава» на мяжы з Расіяй. Пра гэта паведамілі ў Латвійскай памежнай службе.
Фота: Dinija Jemeļjanova/Latvijas Televīzija
Рамонт і будаўнічыя работы плануюць праводзіць у 2026—2028 гадах. Падчас мадэрнізацыі перабудуюць адміністрацыйныя будынкі, інжынерныя сістэмы і ўсю неабходную інфраструктуру, а таксама ўзвядуць новыя памяшканні.
У «Патэрніеках» мадэрнізацыя закране будынкі агульнай плошчай больш за 3400 квадратных метраў і тэрыторыю прыкладна ў 5000 квадратных метраў. Увесь праект абыдзецца прыкладна ў 13 мільёнаў еўра.
Як адзначае кампанія «Дзяржаўная нерухомасць» (VNI), цяперашняя інфраструктура гэтых пунктаў не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі, энергаэфектыўнасці і працы на мяжы. Абнаўленне дазволіць павысіць іх эфектыўнасць, палепшыць прапускную здольнасць і ўзмацніць бяспеку мяжы.
Чытайце таксама:
Перасякаць мяжу Беларусі з Латвіяй можна будзе толькі аўтатранспартам
Латвія ўчора закрывала мяжу з Беларуссю праз натоўп мігрантаў