Грамадства

Латвія ўчора закрывала мяжу з Беларуссю праз натоўп мігрантаў

Кантрольна-прапускны пункт «Патэрніекі» ў Краслаўскім краі ў нядзелю быў закрыты на некалькі гадзін, каб прадухіліць магчымы незаконны пераход мяжы.

Dinija Jemeļjanova/Latvijas Televīzija

Дзяржаўная пагранічная ахова звернецца да ўрада з просьбай часова часткова закрыць пункт, дазволіўшы ўезд толькі аўтамабілям, — заявіў начальнік Дзяржпагранслужбы Гунціс Пуятс, піша Lsm.lv

Паводле слоў Пуятса, КПП быў закрыты на некалькі гадзін у нядзелю пасля таго, як памежнікі заўважылі натоўп людзей, падобных на замежнікаў, якія хацелі незаконна перасекчы мяжу.

Акрамя таго, на мяжу прыбылі чацвёра мігрантаў. У ходзе размовы з імі стала зразумела, што паток можа павялічыцца. Каб прадухіліць магчымую эскалацыю падзей, пункт пропуску быў зачынены.

Бліжэй да поўначы ў нядзелю праца пагранічнага пункта была адноўленая. Меркаваныя парушальнікі пакінулі тэрыторыю.

Начальнік Дзяржпагранслужбы прызнаў, што пункт пропуску можа быць цалкам закрыты ў будучыні, але пакуль разглядаецца магчымасць яго частковага закрыцця.

Пагранічная служба звернецца да ўрада, які ўжо ў аўторак можа разгледзець магчымасць забароны пешага і роварнага перасячэння мяжы, дазволіўшы толькі перасячэнне на аўтамабілях. Адпаведная прапанова рыхтуецца для разгляду Кабінетам міністраў ужо ў панядзелак. Плануецца, што КПП будзе закрыты для такіх людзей на шэсць месяцаў.

Калі паток парушальнікаў стане крытычным, Дзяржпагранслужба пакідае за сабой права папрасіць поўнага закрыцця пункта.

Пуятс таксама падкрэсліў, што гэта першы выпадак, калі пагранічны пункт быў закрыты неадкладна. Раней былі падобныя сігналы, і Дзяржаўная пагранічная служба была гатовая закрыць КПП, але такой неабходнасці не ўзнікала.

«Зараз вельмі шмат парушальнікаў рухаецца ў бок Польшчы. Мы не выключаем, што ў нейкі момант гэтыя патокі могуць быць перанакіраваныя ў Латвію», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць