Навукоўцы распрацавалі вакцыну ад алергіі на катоў
Вакцына ад алергіі на катоў знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да клінічных выпрабаванняў на людзях, паведамілі ў прэс-службе Сечанаўскага ўніверсітэта ў Маскве. Распрацоўкай вакцыны займалася каманда ягоных навукоўцаў сумесна з Венскім медыцынскім універсітэтам.
«Па выніках даследавання навукоўцы адабралі два найбольш перспектыўныя варыянты канструкцыі вакцыны. Цяпер распрацоўка знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да клінічных выпрабаванняў на людзях», — расказалі ва ўніверсітэце.
Там удакладнілі, што алергія на катоў — гэта адна з самых распаўсюджаных формаў рэспіраторнай алергіі ў свеце.
Па розных ацэнках ад рыніту, астмы, кан'юктывіту і дэрматыту, выкліканых кантактамі з кацінымі алергенамі, могуць пакутаваць да 25% усіх людзей. Ключавыя алергены — бялкі Fel d1, Fel d4, і Fel d7, якія выдзяляюцца сліннымі і сальнымі залозамі кошкі.
«Таксама аказалася, што антыцелы да новай вакцыны часткова душаць рэакцыю на асноўны алерген сабак Can f1 і алерген коней Equ c1. Гэта пашырае магчымасці прымянення вакцыны», — дадалі ва ўстанове.
Чытайце таксама:
У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген
Сакрэт дэрматолагаў: мыла не такое карыснае, як падаецца
Прэпараты ад алергіі, якія ўжываюць мільёны людзей, могуць павялічваць рызыку дэменцыі — вучоныя