БЕЛ Ł РУС

Заснаваная беларусам кампанія запартнёрыцца з PayPal

14.05.2025 / 20:42

Nashaniva.com

ШІ-стартап Perplexity, які заснаваў беларус Дзяніс Ярац, абвясціў пра партнёрства з PayPal. Цяпер аплачваць пакупкі можна будзе проста з чата ШІ-пошукавіка, паведаміла прэс-служба плацежнага сэрвісу.

Фота: Perplexity

З дапамогай Perplexity карыстальнікі змогуць знаходзіць тавары, квіткі і гатэлі, а ШІ-агент самастойна аплаціць іх з прывязанага кашалька PayPal. Пакуль функцыя будзе даступная толькі ў ЗША.

Дзяніс Ярац заснаваў Perplexity з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве ўжо больш за 10 гадоў. У канцы 2024 года праект прызналі адным з самых дарагіх маладых стартапаў.

Раней кампанія Perplexity прапанавала TikTok аб’яднацца ў ЗША, каб пазбегнуць забароны апошняму на дзейнасць. Спачатку прапаноўвалася стварыць адзіную кампанію, у якую ўвайшлі б Perplexity, TikTok US і новыя інвестары. Пазней з’явіліся новыя ўмовы: пасля выхаду кампаніі на біржу з капіталізацыяй не менш як $300 мільярдаў, Вашынгтон мог бы атрымаць да паловы яе акцый.

Таксама Perplexity, якая з’яўляецца стартапам у галіне штучнага інтэлекту, працуе над уласным смартфонам і збіраецца запусціць уласны браўзер пад назвай Comet.

Чытайце таксама:

Заснаваны беларусам стартап сумесна з нямецкай кампаніяй распрацоўвае ШІ-смартфон

Заснаваны беларусам самы дарагі малады стартап у свеце прапануе зліцца з TikTok

Самым дарагім маладым стартапам у свеце прызналі кампанію, якую заснаваў беларус

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі

Каментары да артыкула