Свет22

Заснаваны беларусам стартап сумесна з нямецкай кампаніяй распрацоўвае ШІ-смартфон

Стартап Perplexity, адным з заснавальнікаў якога стаў беларус Дзяніс Ярац, сумесна з нямецкім Deutsche Telekom анансаваў смартфон на базе штучнага інтэлекту. Падрабязнасці распавядае devby.

Дзяніс Ярац. Фота: devby.io

Анонс новай мадэлі кампаніі зрабілі на выставе Mobile World Congress, якая адбываецца ў Барселоне. У смартфон Deutsche Telekom будзе ўбудаваны чат-бот Perplexity.

Штучны інтэлект зможа браніраваць авіябілеты і гатэлі, пісаць мэйлы, рабіць званкі, ствараць нагадайкі і не толькі, каб эканоміць карыстальнікам час і сілы.

Для Perplexity гэты праект азначае пераход ад стварэння сістэм, якія проста адказваюць на пытанні, да сістэм, якія выконваюць карысныя дзеянні для карыстальніка, адзначыў гендырэктар кампаніі Аравінд Шрынівас.

У гэтым студзені Perplexity запусціў ШІ-асістэнта для Android. Верагодна, ён ляжа ў аснову новага дэвайса.

Perplexity і DT пачалі супрацоўніцтва ў красавіку 2024 года. DT упершыню згадвала пра AI Phone у мінулым годзе. Тэхнічныя характарыстыкі гаджэту кампанія не раскрывае, як і тое, хто яго будзе вырабляць і якая аперацыйная сістэма будзе на борце (мяркуючы па скрыншотах, гэта будзе Android). Падрабязнасці абяцаюць у другім паўгоддзі.

Дзяніс Ярац — сузаснавальнік Perplexity, які нарадзіўся ў 1987 годзе ў Гомелі і цяпер жыве ў Сан-Францыска. Вучыўся беларус на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Студэнт часта ўдзельнічаў у алімпіядах, а пасля працаваў у «Яндэксе».

Падчас студэнцкага абмену ў Берклі беларус пазнаёміўся з Аравіндам Шрынівасам, які таксама вывучаў машыннае навучанне і потым працаваў даследчыкам у OpenAI. Яны пасябравалі і ў 2022 годзе вырашылі сысці з найму, каб стварыць новы від пошуку ў інтэрнэце.

Так нарадзіўся Perplexity. Трэцім сузаснавальнікам стартапа стаў Джоні Хо — калега Яраца па Quora.

Каментары2

  • Фу-фу-фу
    05.03.2025
    "а пасля працаваў у «Яндэксе»"... Вось так і псуецца карма на ўсё жыццё.
  • Найн
    05.03.2025
    Навошта дзеля праграмнага прадукта навязваць людзям асобны дэвайс? Нават у гугла з гэтым не дужа каб атрымалася, а тут дзёрзкі стартап. Ну, удачы. Хаця я не веру, што ўзляціць.

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць