БЕЛ Ł РУС

На пляжы ў Гродне паставілі «празрыстую» распранальню ФОТАФАКТ

14.05.2025 / 21:45

Nashaniva.com

Фатаграфія кабінкі для перапранання на гродзенскім пляжы ў Ласосне трапіла ў рэдакцыю выдання Hrodna.life. Драўляныя рэйкі ў ёй усталяваныя на такой шырокай адлегласці, што разгледзець чалавека, які там пераапранаецца, будзе зусім нескладана.

Распранальня ў Ласосне. Крыніца: сацсеткі гродзенцаў

Прыводзіць да ладу гарадскія пляжы, у тым ліку і ў Ласосне, пачалі яшчэ ў красавіку. Тады на ўпарадкаванне гарадскіх пляжаў у Гродне планавалі выдаткаваць больш за 36 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 2025

«Нам самім не падабаецца». На Жлобінскім мясакамбінаце не выключылі, што заменяць скандальную сасіску

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі

Каментары да артыкула