Моды88

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 2025

Тыя самыя пляжныя шлёпанцы, якія мы прызвычаіліся насіць на адпачынку, вяртаюцца — але ўжо ў новым, вытанчаным выглядзе.

Фота: Jeremy Moeller / Getty Images

Яшчэ нядаўна шлёпанцы асацыяваліся выключна з морам, сонцам і шортамі. Але зараз, дзякуючы новай хвалі мінімалізму і модзе на «ціхую раскошу», яны сталі ключавым элементам паўсядзённага гардэроба.

Фота: Edward Berthelot / Getty Images

У сезоне вясна-лета 2025, як піша InStyle.de, на вуліцах модных сталіц усё часцей з'яўляюцца Flip Flop Heels — шлёпанцы на абцасе. Мы ўжо бачылі падобны абутак у пачатку 2000-х — тады яго насілі знакамітасці накшталт Пэрыс Хілтан. Цяпер такія шлёпанцы зноў у модзе, але ў больш вытанчаным выкананні: вузкія скураныя папружкі, акуратны невысокі абцас і элегантныя формы.

Фота: Edward Berthelot / Getty Images

У адрозненне ад класічных пляжных шлёпанцаў, новая версія выглядае больш вытанчана і дорага. Нават у простым вобразе такі абутак надае адчуванне прадуманасці і стылю. Мадэлі бываюць з шырокімі і вузкімі раменьчыкамі, на высокім ці нізкім абцасе, у базавых колерах ці яркіх адценняў.

Фота: Jacopo M. Raule / Getty Images

Як насіць шлёпанцы на абцасе ў 2025 годзе

Галоўная перавага гэтага абутку — універсальнасць: Flip Flop Heels лёгка ўпісваюцца ў паўсядзённыя вобразы. Асабліва эфектна яны глядзяцца з бермудамі — джынсавымі, з лёгкіх тканін або ў стылі карга. У спалучэнні з топам, што шчыльна аблягае цела, разам з лаканічнымі аксесуарамі яны ствараюць лёгкі, гарманічны вобраз.

Фота: bershka.com

Паколькі невялікі абцас візуальна падаўжае нагу, выдатным варыянтам стане спалучэнні такога абутку з капры і кашуляй аверсайз — асабліва калі выбраць кашулю ў клетку, якая зноў вярнулася ў моду. А ў прахалоднае надвор'е выдатным рашэннем стануць шырокія мешкаватыя джынсы, якія злёгку накрываюць абутак.

Каментары8

  • шлёпала
    14.05.2025
    якія гэта шлёпанцы, калі яны не шлёпаюць?
  • Мыш
    14.05.2025
    Гэта ж абсалютна нязручна, самі дызайнеры пабегалі б у такіх дзень па розных справах. "Паўсядзённы гардэроб", ага
  • Не хавайце прыгажосць мяхамі ад бульбы
    14.05.2025
    Калі невялікі абцас візуальна падаўжае нагу, то навошта хаваць ногі пад гэтымі мяхамі ад бульбы, якія называюцца модным словам "оверсайз"?
    Дзяўчыны, насіце спадніцы і сукенкі! Тады ёсць хоць нейкі сэнс ногі абцасамі псаваць.
    Хоць прыгожа будзе. (Як на 4м фота.)

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га60

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га60

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць