БЕЛ Ł РУС

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

15.05.2025 / 6:57

Nashaniva.com

Хто дакладна знаходзіўся на борце — невядома.

Скрыншот Fligtradar24

У Стамбуле прызямліўся самалёт Іл-62М Спецыяльнага лётнага атрада «Расія», піша Бі-бі-сі.

Паводле гэтых звестак, борт з рэгістрацыйным нумарам RA-86559 вылецеў з аэрадрома «Чкалаўскі» ў Маскоўскай вобласці і прызямліўся ў аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле.

Грамадзянскія рэйсы з гэтага аэрапорта былі перанесены ў новы аэрапорт Стамбула пасля яго адкрыцця ў 2018 годзе. Зараз аэрапорт Атацюрка, які знаходзіцца ў межах горада непадалёк ад гістарычнага цэнтра, абслугоўвае толькі вайсковую і ўрадавую авіяцыю.

Мяркуецца, што ў Стамбул прыбылі члены расійскай дэлегацыі, якія ў чацвер павінны сустрэцца з украінскімі чыноўнікамі. Хто дакладна знаходзіўся на борце — невядома.

Як учора паведамлялася, дэлегацыю Расіі, як і ў 2022 годзе, узначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі. Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўвойдуць намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў і намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін.

Чытайце таксама:

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле

Каментары да артыкула