БЕЛ Ł РУС

Зяленскі сустрэнецца з Эрдаганам у Анкары

15.05.2025 / 9:42

Nashaniva.com

І толькі потым прыме рашэнне наконт далейшых дзеянняў.

Уладзімір Зяленскі з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у Анкары. 18 лютага 2025 года. Фота: Turkish Presidency via AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер плануе сустрэцца са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у Анкары і толькі пасля гэтага прыме рашэнне адносна далейшых крокаў у перамовах з Расіяй. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу.

Сёння ў Стамбуле павінны адбыцца перамовы дэлегацый Расіі і Украіны. Яны былі ініцыяваныя Уладзімірам Пуціным у адказ на прапанову ЗША, Украіны і яе еўрапейскіх саюзнікаў аб безумоўным 30-дзённым спыненні агню.

Дональд Трамп заклікаў Зяленскага прыехаць у Стамбул і заявіў, што можа з’явіцца ў Турцыі і сам — калі туды прыедзе Уладзімір Пуцін. Але Пуцін, напэўна, у Стамбул не паляцеў, адмяніў свой візіт у Турцыю і Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне

Каментары да артыкула