«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер
Буйное штогадовае мерапрыемства адбудзецца ў жніўні на захадзе ЗША.
Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook
Беларускі лагер на Burning Man збярэ 35 чалавек. Праект называецца MARA. Яго плошча — 30 на 30 метраў, расказаў прадпрымальнік Валер Астрынскі, адзін з арганізатараў пляцоўкі.
Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook
У лагеры будзе сапраўдная лазня і фудтрак з дранікамі — яго зробяць з амерыканскага жоўтага аўтобуса.
«Вельмі класныя беларусікі сабраліся ў нашым кэмпе і мы пачалі ствараць нашу ўтопію, заснаваную на эмпатыі, свабодзе і адказнасці», — напісаў Астрынскі.
Праект лагера. Эскізы Vondel Digital. Выява: Валер Астрынскі / Facebook
Burning Man — вялікі тыднёвы фестываль, які штогод праводзіцца ў пустыні Невада. Кожны раз мерапрыемства збірае каля 100 тысяч чалавек з усяго свету. На фестывалі няма праграмы — удзельнікі ствараюць «маленькі горад» сваімі сіламі.