БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

16.05.2025 / 20:12

Nashaniva.com

У сталіцы Албаніі Тыране падчас цырымоніі адкрыцця VI саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці адбыўся незвычайны дыпламатычны момант. Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама пры сустрэчы з прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні схіліў калена ў знак асаблівай павагі.

Эдзі Рама і Джорджа Мелоні. Фота: Armando Babani/Getty Images

Гэты жэст, які нагадвае сярэднявечныя рыцарскія традыцыі, прыцягнуў увагу ўдзельнікаў саміту і сусветных СМІ.

Прэм'ер-міністарка Італіі, пабачыўшы Раму ў такім выглядзе, на нейкі момант разгубілася і ўсклікнула: «Эдзі, спыніся!» Пазней яна з гумарам пракаментавала эпізод, сказаўшы, што Рама проста хацеў «быць з ёй аднаго росту». Рэч у тым, што рост Эдзі Рамы — крыху большы за два метры, а ў Мелоні — 1,63.

Нагадаем, што ў цяперашнім саміце прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў каля 50 краін. Еўрапейская палітычная супольнасць, створаная ў 2022 годзе, служыць платформай для палітычнага і стратэгічнага абмеркавання будучыні Еўропы.

Сярод гасцей сёлетняга форуму і беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, якая сустрэлася ў яго кулуарах з многімі ўплывовымі еўрапейскімі палітыкамі.

Чытайце таксама:

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам

Каментары да артыкула