БЕЛ Ł РУС

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»

17.05.2025 / 12:20

Nashaniva.com

Ішлі 21 гадзіну.

9 мая Ася і Лёня выбраліся са Сцяпянкі і вырашылі пешшу прайсціся ўздоўж МКАД — 56,2 кіламетра, піша Onliner.by.

Ішлі амаль суткі — 21 гадзіну. Увесь шлях падзялілі на адрэзкі прыкладна па 2 гадзіны — і падчас перапынкаў заходзілі на запраўкі, каб перакусіць, зняць абутак і проста размяцца.

Апошні адрэзак, распавядае Ася, яны з хлопцам пераадолелі з вялікай цяжкасцю («ледзь проста ногі валаклі»). Калі вярнуліся ў Сцяпянку, дачакаліся аўтобуса і прыехалі дадому. Паспалі гадзіны з чатыры і зноў пайшлі гуляць з сябрамі.

— Скажыце шчыра: навошта ўсё гэта?

— Я хацела даказаць сабе, што магу — калі не дайсці, дык хаця б дапаўзці. Лёню таксама хацелася закрыць гештальт, бо гэта ўжо трэцяя спроба.Пасля таго як дасягаеш мэты, такое пачуццё задавальнення адчуваеш! Яркія адчуванні — ты такі проста пераможца, трыумфатар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула