БЕЛ Ł РУС

З’явілася новае незалежнае выдавецтва RozUM Media

17.05.2025 / 15:45

Nashaniva.com

З’явілася новае валанцёрскае, незалежнае выдавецтва RozUM Media, якое называе сябе «голасам розуму і літаратурным супрацівам». Першае яго выданне — кніга «Раз два три четыре два» бізнэсмена і ўдзельніка пратэстаў Пятра Уманскага, які ў 2022 годзе прайшоў праз Валадарку і атрымаў тры гады «хатняй хіміі».

Фрагмент вокладкі выдадзенага рамана Пятра Уманскага

Раман пачаўся як запісы ў камеры, а скончыўся праз два гады ўжо дома; у ім аўтар праз уласныя ўспаміны паказвае пратэсныя маршы, уцёкі ад АМАПа і жыццё палітвязняў паводле артыкула 342, ад якога паходзіць і назва кнігі.

RozUM Media працуе на валанцёрскіх пачатках, абяцае захоўваць ананімнасць аўтараў і гатовае публікаваць тэксты па-беларуску і па-руску, а таксама рабіць пераклады на еўрапейскія мовы, каб «праўда пра Беларусь гучала шырэй».

Выдавецтва заклікае і пачаткоўцаў, і ўжо вядомых пісьменнікаў несці «слова пра сапраўдную Беларусь» і адкрыла перадзаказ на дэбютную кнігу Уманскага, прапануючы падтрымаць ініцыятыву.

Чытайце таксама:

У Варшаве адкрыўся штогадовы кніжны кірмаш. На ім ёсць і беларускі салон

Прэзентацыя кнігі «Вільня. Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя»

Перакладчыца на беларускую «Гары Потэра»: «Тое, што мастак павінен быць галодны, — гэта брыдкая маніпуляцыя»

Каментары да артыкула