БЕЛ Ł РУС

Мінчук страціў 10 тысяч рублёў, спрабуючы падзарабіць у тыктоку

17.05.2025 / 17:55

Nashaniva.com

46-гадоваму мінчуку прапанавалі ў тыктоку падпрацоўку па прасоўванні тавараў у краме, убудаванай у сацсетку. Але была ўмова: у асабістым кабінеце заўсёды павінна быць сума, якая перавышае кошт рэкламаванага тавару.

Мужчыну прапанова здалася выгаднай. Ён зарэгістраваўся, месяц папаўняў рахунак, выконваў заданні і нават вывеў каля 200 рублёў «заробку».

Але пасля для прасоўвання сталі трапляцца дарагія тавары, таму ён уносіў усё больш грошай. Калі ж сродкі ў яго скончыліся і мінчук вырашыў выйсці з праекта, аказалася, што вывесці ўкладзеныя грошы ўжо нельга. У выніку агульныя ягоныя страты склалі звыш 10 тысяч рублёў.

У міліцыі пасля звароту мужчыны завялі крымінальную справу па факце махлярства.

Чытайце таксама:

Вынеслі прысуд групе магілёўцаў, якія спецыяльна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўкі

Махляру, які падмануў пажылых жанчын у Гродне, прысудзілі 5,5 года калоніі строгага рэжыму

Жыхарку Гродна надурылі пры спробе набыць «свяшчэнную» свечку з Іерусаліма

Пенсіянерка забрала грошы ў іншай падманутай бабулі і адвезла іх за мяжу

Каментары да артыкула