Пенсіянерка забрала грошы ў іншай падманутай бабулі і адвезла іх за мяжу
Жанчына, якая стала кур'ерам для махляроў, была ўпэўненая, што выратоўвае бабулю, распавяла прэс-служба МУС.

Пацярпелая ад махляроў пенсіянерка. Скрыншот з відэа: МУС
64-гадовая мінчанка спачатку перадала махлярам свае 10 тысяч рублёў. Да 85-гадовай бабулі яна прыехала з упэўненасцю, што выратоўвае яе і яе грошы.
Але насамрэч яна забрала ў бабулі 100 тысяч даляраў і адвезла іх у іншую краіну. Там яна заўважыла за сабой назіранне — адзін са злачынцаў паказаў ёй жэстам, што можа яе забіць. Тады яна спужалася і перадала пакунак з грошамі незнаёмцу.
«Я пастаянна знаходзілася пад ціскам. Мяне запалохвалі тым, што я парушыла закон», — расказала мінчанка.
Да міліцыі звярнулася 85-гадовая бабуля. Следчыя распачалі крымінальную справу аб махлярстве.
Каментары