БЕЛ Ł РУС

Брэсцкую крэпасць прапануюць унесці ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

17.05.2025 / 20:3

Nashaniva.com

Брэсцкую крэпасць разам з Мамаевым курганам у Валгаградзе прапанавалі ўнесці ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як адзіны мемарыяльны комплекс, прысвечаны героям Другой сусветнай вайны. Прэзентацыя сумеснай беларуска-расійскай заяўкі адбылася 17 мая 2025 года ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.

Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці. Фота: Wikimedia Commons

Прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі адзначыў, што Брэсцкая крэпасць — гэта сімвал мужнасці беларускага народа, які панёс велізарныя страты падчас вайны, таму яна мае значэнне не толькі для краіны, але і для ўсёй сусветнай памяці.

Спачатку крэпасць планавалі намінаваць яшчэ ў 2000-я гады як унікальны фартыфікацыйны аб’ект XIX — пачатку XX стагоддзя. Яе нават уключылі ў папярэдні спіс ЮНЕСКА, але ў 2016—2017 гадах выключылі, бо на той момант дзейнічаў мараторый на прыняцце аб’ектаў, звязаных з ваеннай гісторыяй. Цяпер жа па прапанове беларускай Генеральнай пракуратуры Брэсцкая крэпасць пададзена на разгляд менавіта як ваенна-мемарыяльны комплекс.

З беларускіх аб'ектаў у асноўны Спіс ЮНЕСКА ўжо ўнесеныя Белавежская пушча, Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама неадэзічная дуга Струвэ. У папярэднім спісе знаходзяцца Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Каложская царква ў Гродне, цэрквы ў Мураванцы, Сынкавічах, Камаях і Здзітаве.

Чытайце таксама:

На расійскіх грашах прапануюць размясціць выявы беларускіх гарадоў

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці з'явілася футбольнае поле ФОТАФАКТ

Брэсцкую крэпасць зноў паставяць на маштабную рэканструкцыю

Каментары да артыкула