Мураванку Храптовічаў у Шчорсах выставілі на аўкцыён. Колькі каштуе
У аграгарадку Шчорсы Гродзенскай вобласці выставілі на аўкцыён гаспадарчы двор сядзібы Храптовічаў, аднаго з магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі. Аб'яву заўважыў Office Life.
Фота: planetabelarus
Мураванка Храптовічаў — гэта комплекс гаспадарчых пабудоў другой паловы XIX стагоддзя.
Купіць можна ветлякарню, цялятнік, кароўнік, свіран і іншыя аб'екты агульнай плошчай больш за 1,5 тысяч квадратных метраў.
Стартавая цана лота — амаль 297,7 тысяч рублёў. Аўкцыён запланаваны на 16 чэрвеня.
Пераможца аўкцыёну атрымае ў арэнду на 50 гадоў зямельны ўчастак гісторыка-культурнага прызначэння плошчай каля 6,4 га. Яго можна будзе выкарыстоўваць для размяшчэння жылой, адміністрацыйнай, гандлёвай ці іншай забудовы на падставе навуковай дзейнасці, узгодненай з Міністэрствам культуры ў выпадку змянення назначэння нерухомай маёмасці.
У пачатку года ў Шчорсах прадавалі старажытную сядзібу Храптовічаў. За яе прасілі 184 тысяч рублёў, але аўкцыён у выніку не адбыўся.