БЕЛ Ł РУС

Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША і Папам у Ватыкане

18.05.2025 / 16:45

Nashaniva.com

Сёння ў Ватыкане прайшла інтранізацыя (уступленне на пасаду) Папы Льва XIV, на якой прысутнічалі многія высокапастаўленыя палітыкі.

Уладзімір Зяленскі паціскае руку Джэй Дзі Вэнсу ў Ватыкане. Фота: AP Photo/Gregorio Borgi

Пасля святой службы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з новаабраным Папам.

Зяленскі з Папам Львом XIV. Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Вядома таксама пра яго сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам і дзяржсакратаром Марка Рубіа. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ. Сустрэча працягвалася 40 хвілін, піша «Суспільне». 

Пазней Зяленскі назваў сустрэчу «добрай».

«Абмеркавалі перамовы ў Стамбуле, куды расейцы накіравалі дэлегацыю нізкага ўзроўню, якая не мела паўнамоцтваў прымаць пастановы. Я пацвердзіў гатоўнасць Украіны да сапраўднай дыпламатыі і адзначыў важнасць хутчэйшага поўнага і безумоўнага спынення агню.

Таксама закранулі пытанне неабходнасці санкцый супраць Расіі, двухбаковага гандлю, абароннага супрацоўніцтва, сітуацыі на полі бою і будучага абмену палоннымі. Ціск на Расію павінен працягвацца, пакуль яна не будзе гатовая спыніць вайну. І, вядома, мы абмеркавалі нашы агульныя крокі для дасягнення справядлівага і ўстойлівага міру», — напісаў у тэлеграм-канале Зяленскі.

Апошні раз з Вэнсам Зяленскі сустракаліся ў Белым доме ў лютым. Размова з ім і Трампам тады скончылася спрэчкай адносна вайны ва Украіне і дапамогі ЗША (Вэнс папракаў Зяленскага, што яны няўдзячныя).

Чытайце таксама:

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла

Вэнс заявіў, што Расія хоча занадта шмат

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць

Каментары да артыкула