Вайна66

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЗША прапанавалі Расіі і Украіне мірнае пагадненне, якое прадугледжвае абмен некаторымі тэрыторыямі і замарожванне канфлікту прыблізна па цяперашніх лініях судакранання, піша Bloomberg.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Ён заявіў, што і Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны ў цяперашні час кантралююць: «Давядзецца правесці пэўныя тэрытарыяльныя абмены».

Паводле яго слоў, у выніку лінія размежавання, верагодна, не будзе дакладна супадаць з лініяй фронту, якая склалася цяпер: «Цяперашнія лініі, недзе побач з імі, — вось дзе ўрэшце, я думаю, будуць праходзіць новыя лініі канфлікту».

Джэй Дзі Вэнс дадаў, што ЗША зрабілі Расіі і Украіне «вельмі выразную прапанову» адносна шляху да мірнага пагаднення, дадаўшы, што «наступіў момант, калі яны павінны альбо сказаць «так», альбо Злучаныя Штаты павінны выйсці з гэтага працэсу».

Каментары6

  • Андрусь
    23.04.2025
    Ад якіх тэрыторыяў у гэтай Вэнсаўскай раскладцы адмаўляецца расія? Усё, ад чаго ёй прапануюць адмовіцца - гэта акупаваныя расіяй тэрыторыі Украіны. То бок, адмовіцца ад сваіх тэрыторыяў прапануецца толькі Украіне. А вось расія ўвогуле нічога не страчвае, а наадварот у выніку распачатай ёю агрэсіўнай захопніцкай вайны набывае. Гэта так выглядае справядлівасць і выкананне міжнароднага права па-трампаўску?
  • чужая кровь вкусна
    23.04.2025
    P.S. Самое паскудное то, что Украина должна отказаться от СВОИХ территории, а Россия ПРИОБРЕСТИ украинские, не зависимо от предложенных вариантов обмена, по логике пиявки венса.
    Все размены - происходят на территории Украины и меняют ЕЁ территории....
  • .
    23.04.2025
    «...альбо Злучаныя Штаты павінны выйсці з гэтага працэсу»

    Куды пайшоў??!! "24 гадзіны" яшчэ не скончыліся, вяртайцеся, працуйце далей.

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў1

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію21

Стаў вядомы прысуд адыёзнаму функцыянеру БРСМ з педафільскім мінулым, якога судзілі за здраду дзяржаве6

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў1

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць