БЕЛ Ł РУС

«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца

20.05.2025 / 17:11

Nashaniva.com

Наваполацкія дзеці сваёй дабрынёй заваявалі сацсеткі.

У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы пажылому мужчыну, які ўпаў, падняцца. 

Выпадак адбыўся каля адной з наваполацкіх цэркваў. Мужчына падымаўся па лесвіцы, упаў і не змог падняцца самастойна. Гэта заўважылі мясцовыя дзеці.

На відэа, якое сабрала ўжо амаль 600 тысяч праглядаў у тыктоку, відаць, як да мужчыны падышоў хлопчык. Самастойна падняць дарослага ён не мог. Таму арганізаваў хлопцаў старэйшых. Агульнымі намаганнямі дзеці змаглі дапамагчы мужчыне падняцца на ногі і давялі яго да дзвярэй храма.

@2gorodaby Новополоцк. 17 мая 2025. Без комментариев. #полоцк #новополоцк #беларусь #витебск ♬ оригинальный звук - Alibek ☘️

Ролік сабраў больш за 3500 каментароў. Пераважна захопленых. Гледачы захапляюцца хлопцамі, пішуць, што яшчэ нічога не страчана. А нехта адзначыў, што «моладзь больш душэўная і добрая за нас».

Чытайце таксама:

Дзяўчынка і даберман з Маладзечна збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА

Каментары да артыкула