Усяго патроху1313

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА

У тыктоку апублікавалі мілае відэа, на якім знята, як мама-качка пераходзіла дарогу са сваімі птушанятамі проста па пешаходным пераходзе ў цэнтры Мінска, заўважыў Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Відэа знялі на пераходзе недалёка ад стадыёна «Дынама» і будынка Міністэрства спорту і турызму. Хоць птушкі перайшлі дарогу ў дазволеным для гэтага месцы, аднак рабілі гэта на чырвонае святло.

Машыны ў той момант не праязджалі праз гэты пераход. Аднак яны былі побач, хоць маму-качку, як і яе качанят, гэта не палохала.

@ekaterinagrig4 В Минске даже утки идут по пешеходному #рб #беларусь #минск ♬ Ад прадзедаў спакон вякоў - mikitachka

«Вось у каго трэба вучыцца дабрыні і любові. Уяўляю, як ёй страшна, але не ўзлятае, вядзе дзяцей», — напісала адна з каментатарак.

«Перажываў за качак больш, чым за ўласнае жыццё», — дадаў іншы карыстальнік.

Каментары13

  • Беларускія качкі
    14.05.2025
    Чакалі зялёная святло
  • карэнны ў мінус першым пакаленні
    14.05.2025
    газетная утка, панаехала з періферіі мнагадзетная качка, палучыла кватэру на Лошыцы, на 6 тралейбус спяшыць, яшчо і зайцам ездзіць наверна...
  • /)
    15.05.2025
    Здаецца ўсе ж мамуся на чырвонае святло рызыкнула перайсьці з малымі

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку стральбы ў школе на захадзе Канады, 27 атрымалі раненні1

У ДТЗ у Лёзненскім раёне загінуў 24‑гадовы кіроўца

Трагедыя ў Харкаўскай вобласці: расійскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей3

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі15

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»6

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць