БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

20.05.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Аляксандр Літвін, старшыня рады дырэктараў і брат саўладальніка «Еўрагандлю», быў затрыманы падчас налёту на кампанію.

Аляксандр Літвін

Суразмоўца «Нашай Нівы», блізкі да аднаго з супрацоўнікаў цэнтральнага офісу «Еўрагандлю», паведаміў, што частка топ-менеджараў кампаніі вярнулася на працу.

У мэтах канфідэнцыйнасці было названа толькі адно канкрэтнае імя — старшыні рады дырэктараў «Еўрагандлю» Аляксандра Літвіна, роднага брата аднаго з бенефіцыяраў кампаніі Сяргея Літвіна. Гэта, маўляў, адзін з тых, хто дакладна быў затрыманы на мінулым тыдні ў Мінску. 

Па словах суразмоўцаў, Аляксандр Літвін ужо на працы. Можна меркаваць, такім чынам, што старшыня дырэктарскай рады «Еўрагандлю» правёў у ізалятары 72 гадзіны — трое сутак. 

Нагадаем, 15 мая быў затрыманы шэраг топ-менеджараў «Еўрагандлю» — юрыдычнай асобы, якая валодае сеткай крамаў «Еўраопт». Гэта самае вялікае прыватнае прадпрыемства ў краіне.

Уваход ДФР, па словах сведкаў, адбываўся з «маскі-шоу» і выламліваннем дзвярэй. Кіраўніцтва органы нібыта забралі з сабой, а персанал меншага калібру пакінулі на волі. 

Прычына прэтэнзій дзяржавы дагэтуль невядомая, дзяржаўныя СМІ нічога па гэтай тэме не публікавалі. 

Пасля стала вядома, што следам за «Еўраоптам» ператрусы адбыліся і ў «Дабраноме».

Чытайце таксама:

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку

Каментары да артыкула