БЕЛ Ł РУС

У Гродне адбылася аварыя з удзелам маршруткі, сем пацярпелых

20.05.2025 / 18:16

Nashaniva.com

Сем чалавек пацярпелі 20 мая ў сур'ёзным ДТЗ на скрыжаванні вуліц Савецкіх Пагранічнікаў і Гагарына ў Гродне, паведамляе мясцовая тэлерадыёкампанія.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Джэта» выконваў разварот і не прапусціў маршрутнае таксі «Мэрсэдэс», у выніку чаго мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем «Кіа».

Адзначаецца, што на месца аварыі «неадкладна прыбылі экстранныя службы». Сем чалавек дастаўленыя ў бальніцу. Іх стан не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула