БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска

20.05.2025 / 19:26

Nashaniva.com

У Смалявіцкім раёне хуткімі тэмпамі будуюць аб’ект пад назвай «Сажалка-накапляльнік №19», куды штодзённа будуць звозіць адкіды з ачышчальных збудаванняў Мінска. Але людзі працягваюць змагацца, патрабуючы неадкладна прыпыніць будаўніцтва і правесці праверку, піша Ex-press.live.

Фота: Мінская праўда

Людзі ўжо сабралі больш за 3000 подпісаў і накіравалі звароты ў Міністэрства абароны і пракуратуру. Акрамя таго, жыхары запісваюць відэазвароты і распаўсюджваюць іх у сацсетках.

Пачатак будаўніцтва выклікаў абурэнне ў Жодзіне і суседніх вёсках, бо працы пачаліся без грамадскага абмеркавання і афіцыйных паведамленняў. Гэта супярэчыць экалагічнаму заканадаўству і пастанове Мінобороны №20. Людзі лічаць, што будаўніцтва вядзецца з парушэннямі, і што аб’ект у межах дзеючага вайсковага палігона можа быць небяспечным для здароўя, а таксама пагражаць забруджваннем глебы і падземных вод.

Асноўныя прэтэнзіі жыхароў:

Жыхары патрабуюць:

Чакаецца выязная інспекцыя, а патрабаванні будуць перададзеныя асабіста міністру абароны. У сацыяльных сетках працягваецца актыўная інфармацыйная кампанія: людзі патрабуюць празрыстасці, законнасці і гарантый бяспекі.

Раней прадстаўнікі Мінпрыроды на сустрэчы з насельніцтвам заявілі, што праект адпавядае экалагічнаму заканадаўству. Аднак міліцыя ўжо ўмяшалася: быў выдалены тэлеграм-чат, дзе абмяркоўвалі будаўніцтва, і канфіскаваныя ўсе бланкі з подпісамі супраць праекта.

Варта адзначыць, што падобны аб’ект спрабавалі будаваць у Пухавічах і Маладзечне, але дзякуючы пратэстам мясцовых жыхароў планы былі адмененыя.

Чытайце таксама:

«Прычын замарожваць будоўлю няма». Чыноўнікі сустрэліся з пратэстоўцамі супраць вадасховішча для адкідаў пад Жодзінам

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот

Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць

Каментары да артыкула