Грамадства1010

Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць

Усяго за сем кіламетраў ад Жодзіна, побач з вёскай Востраў, не пытаючыся мясцовых жыхароў пачалі будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка для каналізацыйных адкідаў з Мінска, піша Ex-press.live. Людзі абурыліся і патрабуюць правесці грамадскае абмеркаванне праекта, але ўлады спробы арганізавацца жорстка перапыняюць. 

На месцы будаўніцтва. Скрыншот з відэа

У Смалявіцкім раёне, непадалёк ад Жодзіна, паскоранымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка №19. Гэта аб'ект, куды плануецца штодня вывозіць адкіды з мінскіх ачышчальных каналізацыйных збудаванняў. Гэта тэхнічны аб'ект, ад якога, па словах мясцовых жыхароў, будзе невыносна смярдзець.

Пра планы ўладаў людзі даведаліся выпадкова. Іх трывожыць, што не было ніякіх грамадскіх абмеркаванняў і іх проста паставілі перад фактам.

@alexeidomoracki #беларусь #рекомендации #стройка #жодино #экология ♬ оригинальный звук - Алексей Доморацкий

Пры гэтым да мікрараёна «Кавальскі» ў Жодзіне ад месца будаўніцтва — 5,4 км, да бальніцы (12-ы мікрараён) — 6 км, да водазабору «Паўночны», адкуль жыхары Жодзіна атрымліваюць пітную ваду, — каля 5 км. Да свідравін, якія сілкуюць раён, — 4 км. А побач з будпляцоўкай, за 500 метраў, цячэ рэчка Бродня, якая ўпадае ў Бярэзіну.

@alexeidomoracki #рекомендации #экология #беларусь #жодино ♬ оригинальный звук - Алексей Доморацкий

Аб'ект з назвай «Сажалка-19» раней хацелі пабудаваць у Пухавічах і ў Маладзечне. Там мясцовыя жыхары ўрэшце змаглі адстаяць сваё права дыхаць чыстым паветрам. Але ў жыхароў Жодзіна, падобна, шанцаў на гэта значна менш, піша Ex-press.live.

Гараджане стварылі тэлеграм-чат і пачалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва. Людзі прыходзілі ў крамы, ставілі подпісы, абмяркоўвалі, як яшчэ можна паўплываць.

Але як толькі пайшоў збор подпісаў, у працэс умяшаліся сілавікі.

Пайшлі загады зверху па крамах: спыніць збор подпісаў. На Стадзедаўскі рынак у Жодзіне прыехала міліцыя і канфіскавала ўсе бланкі. Тэлеграм-чат, дзе вялося абмеркаванне і да якога паспелі далучыцца больш чым 1500 чалавек, быў закрыты, а паведамленні ў ім — выдаленыя. 

Каментары10

  • Абу
    21.04.2025
    Нехта хоча адкруціць у 2019-ы: петыцыі, абмеркаванні і вось гэтае ўсё. Не бывае ў канцлагеры петыцыяў. Альбо за вілы, альбо нюхаем лайно.
  • По братски
    21.04.2025
    Жодино будет "город-побратим" Минска.
  • 100%
    21.04.2025
    Абу, вам назваць, хто гэты нехта? Вы на яго старонках зараз! Ускормленыя грудзьмі той флейцісткі, якая мантрыла "толькі мірна, аўтазак - гэта толькі машынка", і іншай дамашняй гаспадыні, якая праз інтэрнэт пісала "дарагім", як яна імі захапляецца, што яны адцягвалі тых, хто сапраўды хацеў штосці змяніць!
    На гэтых старонках вы ніколі не пабачыце тых, хто скажа "вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт". Ім выгодна, каб гэта ўсё цягнулася бясконца!

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць