БЕЛ Ł РУС

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

20.05.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Гродзенцы заўважылі яшчэ ў пачатку траўня, калі аркі на Савецкай вуліцы сталі ўпрыгожваць кветкамі, што частка іх — штучныя. Праз два тыдні Гродзенскі гарвыканкам патлумачыў, чаму на іх замянілі раней абяцаныя жывыя кветкі, піша Hrodna.life.

Першапачаткова планавалася, што ўсе 11 арак запоўняць кашпо з жывымі кветкамі. Але ад першапачатковай задумкі адмовіліся. Вышыня арак — 4,5 метра, таму для паліву кветак прыйшлося б выкарыстоўваць спецыяльныя платформы.

«Гэта затратна і нязручна для людзей. У дадатак, усё ўскладняецца нізкімі гірляндамі «зорнага неба». Акрамя таго, нам не хацелася б, каб пры кропельным паліве вада выпадкова трапляла на мінакоў», — расказаў дырэктар «Гродназелянбуда» Андрэй Сяманчык.

Пра небяспеку трапляння вады на мінакоў раней выказваліся і жыхары горада.

У тэлеграм-канале Гродзенскага гарвыканкама таксама патлумачылі, чаму кветкавую кампазіцыю на Старым мосце зрабілі хвалепадобнай. Летась не ўсе гараджане ацанілі задумку. Таму супрацоўнікі «Гродназелянбуда» ўстанавілі кветкі такім чынам, каб яны не закрывалі від на Нёман і замкі.

Чытайце таксама:

У Гродне таксама ўключаць ацяпленне

У Гродне абвалілася частка моста

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Гарадзенцы прасілі ўсталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава. Вось што адказалі чыноўнікі

Каментары да артыкула