БЕЛ Ł РУС

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая

20.05.2025 / 20:47

Nashaniva.com

Аператар мабільнай сувязі МТС падзяліўся статыстыкай мінулых майскіх святаў і высветліў, якія архітэктурныя помнікі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Беларусі, піша Office Life.

Камянецкая вежа

«Мабільны» рэйтынг склалі з дапамогай тэхналогіі абязлічаных звестак. У топ-20 тых месцаў, якія найбольш «пампаваліся», увайшлі архітэктурныя ансамблі, помнікі Другой сусветнай вайны і месцы паломніцтваў.

Лідарам «мабільнага» рэйтынгу стала Камянецкая вежа пад Брэстам. Менавіта каля гэтай славутасці турысты генеравалі больш за ўсё трафіку, адпраўляючы фота і відэа знакавага месца. У майскія выхадныя вежа адзначылася трафікам у 138 Гб у дзень.

У топ-5 таксама трапілі:

Далей месцы з 6-га па 20-е размеркаваліся так:

Дарэчы, самым актыўным днём для ўнутранага турызму па трафіку стала 9 мая, калі карыстальнікі ў суме згенеравалі амаль 2,2 Тб інтэрнэт-трафіку, наведваючы гістарычныя месцы па ўсёй краіне. Як удакладнілі ў кампаніі, гэта ў 1,5 разы вышэй за сярэднядзённы паказчык.

Чытайце таксама:

У Жыровіцах дашчэнту разбіраюць барочную царкву XVIII стагоддзя

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Каментары да артыкула