Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»
Еўрапейскі Саюз выдзеліць 5,5 мільёна еўра на падтрымку медыяпраекта «Радыё Свабода». Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Каллас.
Паводле слоў еўрачыноўніцы, гэтыя сродкі пойдуць на забеспячэнне далейшай працы СМІ ў краінах, што мяжуюць з ЕС, а таксама ў рэгіёнах Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Яна падкрэсліла, што фінансаванне часовае, але Еўрасаюз спадзяецца ў будучыні дамовіцца пра доўгатэрміновую падтрымку.
У сакавіку Кая Калас ужо падымала пытанне аб пераходзе фінансавання «Радыё Свабода» пад апеку Еўрасаюза. Гэта звязана з рашэннем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа значна скараціць бюджэт і штат федэральных агенцтваў, уключаючы Агентства ЗША па глабальных медыя, праз якое раней ішло фінансаванне радыё.
Чытайце таксама:
Суд у ЗША пастанавіў аднавіць фінансаванне «Радыё Свабода»
Суд у ЗША запатрабаваў аднавіць усіх супрацоўнікаў «Голасу Амерыкі»
Трамп падпісаў указ аб значных скарачэннях на «Радыё Свабода» і яшчэ шасці навінавых карпарацыях