Грамадства22

Суд у ЗША пастанавіў аднавіць фінансаванне «Радыё Свабода»

Федэральны суддзя ў Вашынгтоне распарадзіўся, каб Агентства ЗША па глабальных медыя (USAGM) пералічыла «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» сродкі, ужо выдзеленыя Кангрэсам ЗША, піша «Настоящее время».

Cуддзя Ройс Ламберт выдаў часовы забаронны ордэр, у якім гаворыцца, што «сродкі, выдзеленыя рашэннем Кангрэсу, павінны быць перададзены РСЕ/РС». Суддзя падкрэсліў, што прэзідэнт Дональд Трамп таксама падпісаў адпаведны законапраект. У пастанове гаворка ідзе пра 12 мільёнаў даляраў, якія павінны былі быць выдзелены ў красавіку.

Прадстаўнікі Белага дома не пракаментавалі рашэнне суддзі.

«Сённяшняе рашэнне, якое абавязвае USAGM выдзеліць месячную долю з гадавога бюджэту РСЕ/РС, зацверджанага Кангрэсам, азначае, што нашы журналісты змогуць працягваць сваю працу, прыцягваючы дыктатараў і дэспатаў да адказнасці, — гаворыцца ў заяве прэзідэнта РСЕ/РС Стывена Капуса. — Мы спадзяёмся неадкладна атрымаць сродкі, не выдзеленыя ў красавіку, бо ў гэтым месяцы мы былі вымушаны адправіць супрацоўнікаў у вымушаны водпуск і скараціць праграмы для рэгіёнаў, што маюць крытычнае значэнне для нацыянальнай бяспекі ЗША».

У сакавіку USAGM — арганізацыя-апякунка РСЕ/РС — абвясціла пра замарожванне прыкладна 75 мільёнаў даляраў, выдзеленых Кангрэсам на фінансаванне дзейнасці РСЕ/РС у цяперашнім фінансавым годзе. Гэтае рашэнне прыняло часовае кіраўніцтва USAGM на падставе ўказа прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прадугледжваў скарачэнне неэфектыўнага выкарыстання сродкаў амерыканскіх падаткаплатнікаў.

«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» аспрэчыла законнасць дзеянняў кіраўніцтва USAGM у федэральным акружным судзе ў Вашынгтоне. 25 сакавіка суддзя Ламберт вынес пастанову на карысць РСЕ/РС, аднак арганізацыя-апякунка не пералічыла сродкі, вылучыўшы іх выдачу непрымальнымі ўмовамі. У выніку Радыё Свабода была вымушана зноў звярнуцца ў суд.

«Мы будзем працягваць судовыя дзеянні і супрацоўнічаць з USAGM, каб забяспечыць выплаты на астатнюю частку фінансавага года», — падкрэсліў Стывен Капус.

«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» — незалежная медыякарпарацыя, праца якой фінансуецца за кошт сродкаў, што выдзяляюцца Кангрэсам ЗША праз Агентства па глабальных медыя. 14 сакавіка 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб скарачэнні дзейнасці сямі дзяржаўных агенцтваў, у тым ліку USAGM. Услед за гэтым з’явілася апавяшчэнне аб спыненні дзеяння зацверджанага Кангрэсам гранта, які фінансаваў дзейнасць РСЕ/РС.

Каментары2

  • Дарогу маладым
    30.04.2025
    Цікава, што беларуская служба Радыё Свабода на час прыпынення фінансавання зняла з эфіру цікавыя перадачы Дзмітрыя Гурневіча. Але пакінула ў эфіры ...70-гадовага Карбалевіча. Якому даўно, я лічу, пара на пенсію, і даць дарогу маладым.
  • кошт слова
    30.04.2025
    Што значыць фраза "прыцягваючы дыктатараў і дэспатаў да адказнасці"?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць