БЕЛ Ł РУС

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад Belwest і праблемы з вяртаннем грошай

20.05.2025 / 22:19

Nashaniva.com

Жыхарка Беларусі апублікавала ў тыктоку гісторыю пра няякасны зімовы абутак ад фірмы Belwest. Экспертыза пацвердзіла заводскі брак, але вяртанне грошай зацягнулася, піша BG.Media.

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку ўсё выглядала добра: скураныя, акуратныя боты здаваліся якаснымі. Але ўжо вясной жанчына заўважыла, што ў адным з ботаў стала немагчыма хадзіць — аказалася, што вусцілка правальваецца, бо ўнутры падэшвы з’явілася пустата.

@mashakuntsevich #обувь#белвест#брак#беларусь ♬ оригинальный звук - Творческая Маша
 

Жанчына адзначыла, што ў краме ёй адказалі: грошы вернуць «праз падатковую», але дакладных тэрмінаў не назвалі. У выніку яна засталася без грошай і без абутку. У параўнанні з іншым беларускім вытворцам — Marko, дзе грошы вярнулі адразу, — у Belwest працэс выглядае доўгім і незразумелым.

Карыстальнікі тыктока пачалі дзяліцца сваімі падобнымі гісторыямі: хтосьці чакае вяртання грошай месяц, іншыя ўжо рыхтуюцца да суда. Ёсць скаргі на трэснутыя падэшвы, скуру, што лопаецца, і фарбу, якая злазіць пасля першага выхаду. Аднак сустракаюцца і пазітыўныя водгукі — некаторыя носяць абутак Belwest гадамі без праблем.

Некаторыя выказваюць здагадкі, што якасць пагоршылася з-за пераносу часткі вытворчасці ў Кітай. Пра гэта напісаў адзін з каментатараў, які, паводле яго слоў, працуе ў сетцы Belwest.

Юрысты нагадваюць: у выпадку вытворчага браку абутак можна вярнуць цягам двух гадоў, нават без чэка — галоўнае, мець пацвярджэнне пакупкі. Калі крамa зацягвае час — трэба звяртацца ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Усе заявы маюць падавацца пісьмова з патрабаваннем выканання дакладных тэрмінаў іх разгляду.

Чытайце таксама:

Што апранаць у самалёт, а што — ні ў якім разе: парады сцюардэсы

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 2025

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі

Каментары да артыкула