У Баранавічах п'яны мужчына паквапіўся на цукар з кававага апарата
У Баранавічах мужчына, выпіўшы, вырашыў «разгрузіць» кававы аўтамат — і выбіраў з яго не каву, а цукар. Усё гэта трапіла на відэа, якое хутка разышлося па сеціве.
Скрыншот з відэа
На кадрах з відэа відаць, як мужчына насыпае цукар з кававага апарата проста ў пакет. Міліцыя аператыўна вылічыла злодзея — ім аказаўся 44-гадовы мясцовы жыхар.
Парушальнік растлумачыў, што быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення і не можа дакладна патлумачыць, навошта рабіў гэтыя дзеянні. Цяпер на мужчыну склалі пратакол за дробны крадзеж, і яму пагражае адміністрацыйнае пакаранне.
Чытайце таксама:
З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш
Серыйны злодзей залез у дом, выпіў, закусіў і паляжаў на канапе. Яго знайшлі па паху