БЕЛ Ł РУС

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом

20.05.2025 / 22:47

Nashaniva.com

У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі ваўка, які бегаў каля жылля людзей у райцэнтры Ушачы. Каментатары сталі дзяліцца здагадкамі, шалёная гэта жывёліна ці не, піша Telegraf.news.

«Вось такія звяры ў Віцебскай вобласці. Што рабіць у такой сітуацыі? Як думаеце, ён шалёны?» — пацікавілася беларуска.

УВАГА: У відэа нецэнзурная лексіка.

@maryia_nevskaya Вот такие звери в Витебской области. Что делать в такой ситуации? Как думаете он бешенный? #витебскаяобласть#волк#хочуврек#полоцк#деревня ♬ оригинальный звук - Maryia Nevskaya

На відэа яна паказала аднаго ваўка, а з незвычайнага быў вельмі абадраны хвост жывёлы, на што звярнулі ўвагу каментатары.

«Па хвасце відаць шаленства», — напісаў адзін каментатар.

«У ваўка алергія, сверб можа па нервовых канчатках ісці ў хвост», — выказала здагадку іншая карыстальніца.

«Узімку ён рыбу лавіў», — пажартаваў трэці.

«І колькі гэта можа працягвацца? Лісы, мядзведзі, ваўкі і г. д. у гарадах ходзяць. Уначы з працы ідзеш і баішся», — паскардзілася каментатарка.

«Трэба паведаміць у мясцовы аддзел прыродааховы. На крайні выпадак патэлефанаваць у міліцыю», — параіла іншая.

Чытайце таксама:

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА

У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш

Разборкі на Шчучыншчыне. Як кот Васіль прагнаў з агарода лісу ВІДЭА

Каментары да артыкула