БЕЛ Ł РУС

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал

21.05.2025 / 22:7

Nashaniva.com

Жыхары дома на жодзінскай вуліцы 40 гадоў Кастрычніка, 55 стаміліся чакаць дапамогі ад камунальных службаў і ўласнымі сіламі вынеслі смецце з падвала, дзе завяліся паразіты. ЖЭУ выказала ім падзяку, а людзі абурыліся, піша выданне Ex-press.live.

Машына смецця з падвала. Фота: t.me/sveZHOdino

У снежні мінулага года жыхарка другога пад'езда дома №55 па вуліцы 40 гадоў Кастрычніка ў Жодзінt звярнулася ў ЖЭУ-1 з просьбай прыбраць смецце з падвала. Рэакцыі на гэта не было. Звярталіся і ў службу 115, а пазней — на прамую лінію да кіраўніка спраў Жодзінскага гарвыканкама Вольгі Вергель.

Ад чыноўніцы прыйшоў адказ: «Пытанне ўзятае на кантроль», а пасля — «Знятае з кантролю за выкананнем».

Зварот у службу 115 і адказ на зварот у выканкам. Фота: t.me/sveZHOdino

Адказ на зварот у выканкам. Фота: t.me/sveZHOdino

Прайшло некалькі месяцаў. Надышоў май. Падвал па-ранейшаму быў завалены смеццем, пакуль жыхары не прыбралі яго самі. За зіму там завяліся мышы, блохі, прусакі.

«Добра, што там было толькі смецце, — піша жыхарка. — У наш час у такім месцы можа апынуцца ўсё, што заўгодна. Мы патрабуем дэзынфекцыі, каб там не распаўзаліся хваробы, і закрыцця падвала. Ці хаця б замка. Таксама просім аднавіць клумбу, якую стапталі машынамі».

«На гэты момант усё смецце са склепа вывезенае. На дзвярах усталяваны замак. Работнікі ЖЭУ дзякуюць жыхарам за дапамогу ў разборы смецця. Пашкоджаная клумба будзе адноўленая», — пракаментавала сітуацыю ЖЭУ-1 горада Жодзіна.

«А як наконт дэратызацыі і іншых мер?! Хто не бачыў гэты бамжатнік у цэнтры горада, той і ўявіць не можа, што за пекла рабілася ў гэтым пад'ездзе! Пацукі, прусакі, блохі па хаце скачуць! А давайце падымем заяўкі ў ГЦГЭ — калі яны наогул планавалі выезд у гэты гадзюшнік?! Эпапея з мінулага года доўжыцца! І ЖЭУ, і ЖКГ, і выканкам даўно ведалі пра гэта. Людзі чакалі, а дапамогі так і не дачакаліся. Сорамна за краіну, спадарства!» — адказаў жыхар горада на падзяку ад камунальнікаў.

Чытайце таксама:

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?

«І выхадны страцілі, і не зарабілі, і патраціліся». Што беларусы гавораць пра суботнікі

Год пабудовы — зусім не галоўнае. Як выбіраюць дамы для капітальнага рамонту і колькі плацяць жыхары?

Каля мінскага шматпавярховіка нехта патруціў катоў, рассыпаўшы атруту

Каментары да артыкула