Грамадства1111

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?

Гэты прыкметны шматпавярховік за два крокі ад ГЦ «Рыга» пабудавалі яшчэ ў нулявыя. Нягледзячы на салідны ўзрост, з фасаду дом на некалькі сотняў кватэр дагэтуль выглядае прэзентабельна, чаго не скажаш пра яго «начынне», а менавіта — стан каналізацыйных труб. Як высветлілася, частку тэхпамяшканняў рэгулярна затоплівае, піша Onliner.by.

«З труб і стаякоў пастаянна цячэ, яны даўно згнілі. Я ўжо маўчу пра пах ад нечыстотаў, які там стаіць», — скардзіцца Дзяніс.

Сам мінчук у доме не жыве: здае свае 170 «квадратаў» на першым паверсе аднаму са сталічных агенцтваў нерухомасці. Паводле яго слоў, менавіта яны пакутуюць ад непрыемных пахаў больш за ўсіх.

— Праблема ў тэхпамяшканнях у доме на вул. Бяды, 8, з’явілася недзе тры-чатыры гады таму, і з кожным годам становіцца ўсё горш і горш, — распавядае Дзяніс. — Кажуць, у трэцім пад’ездзе вясной часам дыхаць немагчыма. Улетку і зімой, калі суха, яшчэ цярпіма. Тры гады таму рабочыя праводзілі мне электрыку і павінны былі весці кабель. Убачылі, колькі там вады ў калідорах, катэгарычна адмовіліся працаваць у такіх умовах.

Паводле слоў уладальніка камерцыйных метраў, летась ён звяртаўся ў ЖЭУ Савецкага раёна з просьбай вырашыць гэтае пытанне. Кажа, нават быў гатовы фінансава паўдзельнічаць у гэтым, але ініцыятыву ніхто не падтрымаў.

— На днях тэлефануе мне майстар і кажа: «Засор ліквідаваны». Я адказваю: «Які засор? Труба, якая ідзе з майго офіса, проста развальваецца, акрамя гэтага цячэ ліўнёўка». Няўжо прычына праблемы ў гэтым? — разводзіць рукамі мужчына.

ЖКГ: «Жыхары самі вінаватыя»

Журналісты звязаліся з сэрвіснай арганізацыяй, пад крылом якой знаходзіцца дом. Намеснік дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду ЖКГ Савецкага раёна Аляксандр Кардаш патлумачыў, што праблема ў доме ўзнікае з-за таго, што жыхары няправільна выкарыстоўваюць каналізацыю.

— Спецыялісты ЖКГ шмат разоў тлумачылі людзям: нельга выкідваць ва ўнітаз сродкі асабістай гігіены, каціны напаўняльнік, падгузнікі і іншыя бытавыя адкіды, — тлумачыць Аляксандр. — Калі гэта адбываецца, засоры ў шматпавярховіку непазбежныя. Напрыклад, адзін з апошніх утварыўся з-за таго, што нехта выкінуў трохметровую анучу для падлогі.

І тут ёсць два варыянты: альбо вада паднімецца ўверх па стаяку і залье кватэры, альбо хлыне ўніз. У дадзенай сітуацыі яна затоплівае тэхнічныя памяшканні. Мы праводзім абследаванне каналізацыйных выпускаў па ўсім доме, каб пазбегнуць такія цечы. Калі знаходзім пашкоджанні, мяняем іх на новыя. У некаторых месцах трэба правесці дадатковую рэвізію каналізацыйных труб, а таксама зрабіць дыягностыку ўсіх выпускаў на прадмет зломаў і прагібаў, якія немагчыма выявіць пры звычайным аглядзе. Зрабіць гэта плануем у бліжэйшы час.

На дадзены момант у тэхпамяшканнях дома на вул. Бяды, 8, уся вада ліквідавана. Чакаем, калі падлога цалкам высахне, пасля чаго прыступім да дэзінфекцыі.

У пацверджанне сваіх слоў Аляксандр даслаў нам свежае відэа з тэхпадвалу на вул. Бяды, 8.

На пытанне пра тое, ці можа такая праблема паўтарыцца яшчэ раз, намеснік дырэктара па эксплуатацыі жылфонду растлумачыў, што ўсё залежыць ад жыхароў шматпавярховіка. «Калі каналізацыя будзе правільна эксплуатавацца, затапленняў у тэхнічных памяшканнях не будзе», — падсумаваў прадстаўнік дзяржарганізацыі.

Каментары11

  • -
    19.04.2025
    арабская
  • Што
    19.04.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]
  • дочка Максима Дизайнера
    19.04.2025
    а казалі мне 20 год таму - арабскі праект і домік

    дык вось так яно і выйшла

    хай пакістанцы пабудуюць нам яшчэ што

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных7

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць