БЕЛ Ł РУС

Новы паўночнакарэйскі эсмінец атрымаў прабоіны пры спуску на ваду. Кім Чэн Ын у гневе

22.05.2025 / 19:23

Nashaniva.com

Падчас спуску на ваду новага эсмінца ў Паўночнай Карэі адбылася сур’ёзная аварыя. Інцыдэнт адбыўся 21 красавіка 2025 года ў горадзе Чханджын на цырымоніі, на якой прысутнічаў сам лідар краіны Кім Чэн Ын, піша Euronews.

Фота: AP

Карабель водазмяшчэннем 5000 тон страціў раўнавагу пры спуску, перакуліўся і атрымаў пашкоджанні корпуса — у ніжняй частцы выявілі некалькі прабоін. Пра магчымыя ахвяры ці дакладны маштаб пашкоджанняў не паведамляецца.

Кім Чэн Ын жорстка раскрытыкаваў адказных чыноўнікаў, навукоўцаў і работнікаў верфі, абвінаваціўшы іх у неасцярожнасці і ненавуковым падыходзе.

Ён назваў здарэнне «недапушчальнай сур’ёзнай аварыяй» і «злачынствам», а таксама запатрабаваў аднавіць карабель да чэрвеньскага пленума Цэнтральнага камітэта партыі, падкрэсліўшы, што гэта справа «аўтарытэту краіны».

Паводле экспертаў, КНДР вельмі рэдка прызнае вайсковыя няўдачы, таму адкрытае паведамленне пра аварыю можа сведчыць пра сур’ёзнасць намераў Кіма па мадэрнізацыі вайскова-марскіх сіл. Адзін з экспертаў з Сеула адзначыў, што Пхеньян хоча паказаць сваю рашучасць і ўпэўненасць у магчымасці пабудаваць магутны флот, нягледзячы на часовыя няўдачы.

Новы эсмінец «Чо Хён», які быў афіцыйна прадстаўлены нядаўна, паводле дзяржаўных СМІ, здольны несці балістычныя і крылатыя ракеты, у тым ліку ядзерныя. Паўднёвакарэйскія ўлады мяркуюць, што карабель маглі пабудаваць з дапамогай Расіі.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын назіраў за трэніроўкамі сваёй арміі

КНДР упершыню пацвердзіла ўдзел у вайне ва Украіне

Паўночная Карэя зарабіла на канфлікце ва Украіне $20 мільярдаў

Кім Чэн Ын наведаў базу спецназа КНДР і асабіста пратэсціраваў снайперскую вінтоўку

Віцэ-прэм’ер, Карпенка, Дзермант і камуністы адзначылі «Дзень Сонца нацыі» ў пасольстве КНДР

Каментары да артыкула