Украінскі беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт»
Відэа пажару ў парку «Патрыёт пад Масквой з’явілася ў інтэрнэце.
Паведамляюць, што ў выніку налёту былі пашкоджаныя два павільёны выставачнага цэнтра — абодва загарэліся. Таксама пацярпеў ахоўнік: ён знаходзіўся ў будцы на КПП і атрымаў асколачнае раненне сцягна. Акрамя таго, пасечаныя некалькі аўтамабіляў на паркоўцы.
Пажар нібыта ўдалося аператыўна ліквідаваць.
«Патрыёт» — гэта тэматычны парк у Кубінцы пад Масквой, які прысвечаны вайсковай тэхніцы і служыць шавіністычнай прапагандзе.
Чытайце таксама:
Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу
Украіна аднавіла атакі дронаў на Маскву і Падмаскоўе
Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі