Вайна

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Маскоўскі мэр Сяргей Сабянін заявіў пра некалькі дзясяткаў збітых беспілотнікаў.

Сяргей Сабянін заявіў, што былі спачатку збітыя 32 дроны, пасля чатыры, пасля тры.

Адбылася атака на Тульскую вобласць: Тулу і Новамаскоўск. Новамаскоўск — другі па велічыні горад Тульскай вобласці, дзе знаходзіцца хімічны камбінат і яшчэ некалькі прадпрыемстваў. Мясцовыя жыхары налічылі не менш за 19 выбухаў.

Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што ў Туле ўпалі абломкі беспілотніка.

Губернатар сцвярджае, што пацярпелых няма. «Дзяжурныя сродкі ППА Мінабароны Расіі адбіваюць ужо дзясятую хвалю паветранай атакі. Адзін з беспілотнікаў урэзаўся ў дах шматкватэрнага дома ў Пралетарскай акрузе горада Тулы. Таксама ў выніку падзення абломкаў БПЛА пашкоджанні атрымалі жылыя і нежылыя будынкі яшчэ па шэрагу адрасоў у абласной сталіцы», — гаворыцца ў паведамленні губернатара.

Паводле слоў Міляева, два чалавекі атрымалі лёгкія раненні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць