БЕЛ Ł РУС

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт

22.05.2025 / 22:43

Nashaniva.com

У расійскім Мінсельгасе заявілі, што мінулагодні ўраджай гародніны, вырашчанай у Расіі, практычна цалкам з’едзены, і цяпер краіна вымушана абапірацца на імпарт з «дружалюбных дзяржаў». Паводле ацэнак ведамства, гэта стала прычынай рэзкага росту цэн на асноўныя прадукты, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com 

Асабліва падаражэлі ў Расіі кампаненты так званага «баршчавога набору». За год бульба ў розніцы падскочыла ў цане на 166,5%, цыбуля — на 87,2%, капуста — на 56,8%. Буракі падаражэлі на 11,9%, памідоры — на 1,2%, паведамляе Расстат.

Рост цэн у Мінсельгасе тлумачаць высокім попытам і слабай ураджайнасцю ў 2024 годзе, на якую паўплывалі замаразкі і засуха. У мінулым годзе расійскія сельгасвытворцы сабралі 7,3 млн тон бульбы — на 1,2 мільёна менш за патрэбы краіны, што ацэньваюцца ў 8 мільёнаў тон.

У крамах асноўных гандлёвых сетак пацвярджаюць: расійскай гародніны практычна не засталося, на паліцах — бульба з Егіпта, а таксама прадукцыя з Пакістана і Кітая.

Чытайце таксама:

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі

Буракі па 10 рублёў і процьма танных клубніц. Актуальныя цэны на мінскай Камароўцы

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак

Каментары да артыкула