Грамадства1414

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі

Затое пакупнікоў папярэджваюць пра адказнасць за абразы — абвестка пра гэта вісіць якраз побач з абвесткай пра пустыя паліцы з гароднінай. 

Саўгас Брылёва не змог забяспечыць харчовую бяспеку гамяльчан — у крамах гаспадаркі зніклі бульба, капуста, буракі, морква і цыбуля, заўважыў «Флагшток».

Замест гародніны пакупнікам фірмовай крамы на вул. Фадзеева ў Гомелі прапануюць вывучыць адказнасць за абразы.

@vadbraga1 роскошный овощной магазин брилёвский в Гомеле#гомель #брилево ♬ оригинальный звук - vadbraga1

Брылёва — буйная аграгаспадарка, размешчаная на мяжы Гомеля.

Прадпрыемства, сярод іншага, спецыялізуецца на вытворчасці садавіны і гародніны. 

«Выкарыстоўваючы сучасныя дасягненні навукі і тэхнікі, тэхналогій вытворчасці КСУП «Брылёва» з году ў год дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў. Многія гады прадпрыемства знаходзіцца ў ліку лідараў па ўраджайнасці агародніны», — гаворыцца на сайце прадпрыемства.

У гэтым годзе ў крамах краіны — дэфіцыт гародніны. Спачатку ўзніклі праблемы з бульбай: яе не было, а калі яна з’явілася, то да суадносін «цана — якасць» было шмат пытанняў. Цяпер жа ў продажы амаль немагчыма знайсці звычайную рэпчатую цыбулю.

Прапаганда заклікае беларусаў быць мужнымі і пацярпець. 

Каментары14

  • СССР вернулся!
    18.05.2025
    Сбываются наконец мечты совкодрочеров!
  • бабруйчанін
    18.05.2025
    Як 35 год таму спачатку накарміць " дарагую залатую Масква" каб ні пі..а пасля ..
    З Ржэва Владіміра " каўбасныя электрычкі" пакуль ні запрацавалі ўсе будзе ціха...
    Дзякуй .." марксу ..чубайсу" зефір у Бабруйску магчыма набыць а ні ў Масква на кутузаўскам..
  • Квасъ
    18.05.2025
    Колхозный фюрер оказался просто фюрером, все профукал. Слабак.

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць