БЕЛ Ł РУС

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі

23.05.2025 / 17:46

Nashaniva.com

У 2024 годзе перавозка грузаў Расійскімі чыгункамі ўпала да найніжэйшага ўзроўню за 15 гадоў і ў 2025 годзе працягвае зніжацца, даведалася Reuters. За студзень—красавік перавозкі скараціліся на 6,8%, а ў красавіку — на 8,6%.

Фота ілюстрацыйнае

Такая сітуацыя на Расійскіх чыгунках складваецца з-за высокай працэнтнай стаўкі, санкцый і складанай сітуацыі на сусветных рынках. Найбуйнейшыя экспарцёры Расіі — «Русал», група НЛМК, «Газпрамнафта» і іншыя — скарачаюць аб'ёмы перавозак праз чыгункі. 

Паводле дакумента РЧ, які здабыло агенцтва Reuters, у 2025 годзе чакаецца далейшае падзенне — прыкладна на 3% у параўнанні з планам. Асноўныя страты будуць часткова пакрытыя павелічэннем перавозак вугалю, які прыносіць менш даходаў.

Кампанія тлумачыць зніжэнне перавозак некалькімі прычынамі: жорсткай фінансавай палітыкай, міжнароднай эканамічнай нестабільнасцю, санкцыямі, а таксама праблемамі з буйнымі кліентамі. Асабліва пацярпелі перавозкі будаўнічых і металургічных грузаў.

Таксама назіраецца падзенне экспарту ў Кітай, асабліва ўгнаенняў, лесу, металу і нафтапрадуктаў. На сітуацыю ўплываюць і атакі беспілотнікаў на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Са студзеня па сакавік 2025 года расійская прамысловасць паказвае прыкметы рэцэсіі. Знізіліся здабыча карысных выкапняў, вытворчасць сталі, дрэваапрацоўка і выпуск аўтамабіляў.

У выніку падзення перавозак Расійскія чыгункі чакае страта даходу каля 87 мільярдаў рублёў. Каб скараціць выдаткі, кампанія плануе зменшыць інвестыцыйную праграму. Для эканоміі Расійскія чыгункі таксама скарачаюць выкарыстанне пазыковых сродкаў і выдаткі на абслугоўванне доўгу.

Чытайце таксама:

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Прэзідэнтка Еўракамісіі абвясціла аб завяршэнні эры расійскіх нафты і газу ў Еўропе

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад

Каментары да артыкула