Свет44

Прэзідэнтка Еўракамісіі абвясціла аб завяршэнні эры расійскіх нафты і газу ў Еўропе

Эра расійскіх выкапнёвых энерганосьбітаў у Еўропе «падыходзіць да канца», заявіла прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, адкрываючы дэбаты адносна справядлівага міру для Украіны ў Еўрапарламенце 7 траўня. Пра гэта паведамляе Украінская служба «Радыё Свабода».

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP

Адмову ад расійскага выкапнёвага паліва кіраўніца Еўракамісіі назвала адным з трох важных момантаў для дасягнення працяглага міру ва Украіне.

Яна адзначыла, што да поўнамаштабнага ўварвання краіны ЕС плацілі Расіі за энерганосьбіты 12 мільярдаў еўра ў месяц. Цяпер гэтая сума складае 1,8 мільярда. Доля імпарту газу з Расіі знізілася з 45% да 13%. Імпарт нафты скараціўся ў дзесяць разоў.

«Некаторыя дагэтуль кажуць, што нам варта зноў «адкрыць кран» для расійскіх газу і нафты», — адзначыла прэзідэнтка Еўракамісіі, відавочна, маючы на ўвазе Славакію і Венгрыю, якія супраціўляюцца адмове ад расійскіх энерганосьбітаў. Яна выказала перакананне, што такое рашэнне было б гістарычнай памылкай, і ЕС не дазволіць гэтаму здарыцца:

«Расія неаднаразова даказвала, што не з'яўляецца надзейным пастаўшчыком. Пуцін ужо спыняў пастаўкі газу ў Еўропу ў 2006, 2009, 2014, 2021 гадах і на працягу вайны. Колькі яшчэ трэба разоў, каб зрабіць высновы? Залежнасць ад Расіі шкодзіць не толькі нашай бяспецы, але і нашай эканоміцы. Нашы энергетычныя цэны не могуць вызначацца варожым суседам».

Фон дэр Ляен таксама падзякавала ЗША за дапамогу з закупкай звадкаванага прыроднага газу ў пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

«Дзякуючы партнёрам мы паменшылі залежнасць ад Расіі. Успомнім: мы памятаем, як ЗША неадкладна прыйшлі на дапамогу са звадкаваным прыродным газам падчас крызісу», — сказала яна.

У той жа час сярод службовых асоб Еўрасаюза цяпер ёсць пэўная занепакоенасць тым, што ўжо больш за палову звадкаванага газу блок купляе менавіта ў ЗША, што не вельмі адпавядае палітыцы дыверсіфікацыі пастаўшчыкоў.

Напярэдадні Еўракамісія прадставіла план, які дазволіць разрываць ужо падпісаныя з Расіяй газавыя кантракты, каб пазбавіцца залежнасці ад расійскага выкапнёвага паліва да 2027 года. Згодна з новым планам, пастанова аб забароне куплі расійскага газу і нафты можа прымацца ў рамках палітыкі гандлю, для зацвярджэння якой дастаткова галасоў большасці краін-членаў. Гэта значыць, што іх не змогуць ветаваць Венгрыя і Славакія.

Каментары4

  • Скажыце мне,
    07.05.2025
    а можа адменім санкцыі?
    А то ў друга Вовы даходы імкнуцца да нуля, ВУП ужо падае, пакупніцкая здольнасць таксама. Самая пара другу Грігорьевічу і капейку зарабіць, і друга Вову выручыць.
  • Filipp
    07.05.2025
    Файна быць прэзідэнткай Эўропы і вырашаць яе лёс, калі цябе ніхто ні абіраў і ні якай адказнасці!
  • Remainder
    08.05.2025
    Чаму мадэратары так зацята не прапускаюць каменар з нагадам і спасылкай, дзе бачна, як у 2018 годзе ў ААН Трамп папярэджваў немцаў перад залежнасцю да Расіі ў плане энергарэсурсаў, а тыя смяяліся?

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць