У Жлобіне ставяць відэакамеры на прыпынках, каб лавіць вандалаў
У Жлобіне ўзнялі праблему вандалізму. На прыпынках, сценах дамоў, агароджах і дарожных знаках рэгулярна з’яўляюцца надпісы і малюнкі, якія пакідаюць несвядомыя «мастакі». Мясцовае кіраўніцтва настроена рашуча з гэтым змагацца, піша раёнка «Новы дзень».
У Жлобіне актыўна ставяцца новыя арт-аб’екты, абнаўляюцца прыпынкі — але ўсё гэта часта псуецца «творчасцю» хуліганаў. Напрыклад, побач з некаторымі мясцовымі школамі ўжо ёсць новыя выпадкі вандалізму.
Некаторых парушальнікаў ужо вылічылі з дапамогай камер відэаназірання. Адзін з затрыманых аказаўся дарослым, супраць яго завялі крымінальную справу.
Цяпер улады ставяць новыя схаваныя камеры на прыпынках, каб злавіць вандалаў. Две ўжо працуюць, яшчэ тры хутка з’явяцца.
Чытайце таксама:
«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі
Каля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму