Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы
Паводле паведамлення на афіцыйным сайце мытнай службы Літвы, 24 мая з 6:00 да 18:00 будуць праводзіцца планавыя тэхнічныя работы.
Фота ілюстрацыйнае
На гэты час прыпыняць працу асноўныя інфармацыйныя сістэмы, праз якія адбываецца афармленне грузаў і кантроль за рухам тавараў.
Сярод іх — сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый MDAS і яе інтэлектуальны аналаг iMDAS, нацыянальная сістэма кантролю транзіту NTKS, IDAIS (збор даных па гандлі з ЕС), а таксама сістэмы падачы тавараў на кантроль (PPMKS) і кампаненты імпарту ICS2.
Літоўскія мытнікі папярэджваюць, што з-за гэтага магчымыя затрымкі і збоі пры перасячэнні мяжы і ў афармленні дакументаў.
Чытайце таксама:
Грамадзянін Малдовы спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь даражэнныя плацінавыя каралі
Літоўская мытня перахапіла тры хітрасхаваныя ўсёдарожнікі, якія хацелі ўвезці ў Беларусь
Малдаванін вёз праз Беларусь у Расію 2 тысячы еўрапейскіх сім-картак