Здарэнні

Літоўская мытня перахапіла тры хітрасхаваныя ўсёдарожнікі, якія хацелі ўвезці ў Беларусь

Яны былі ў грузавым цягачы DAF, які ехаў з Літвы і, як сцвярджалася, вёз груз воданагравальнікаў.

Фота: літоўская мытня

Цягач быў спынены для дэталёвай праверкі супрацоўнікамі Крымінальнай мытнай службы Літвы ў на памежным пераходзе ў Медніках яшчэ ў мінулы чацвер, 15 мая, паведамляе літоўская мытня.

Падазрэнні супрацоўнікаў выклікалі дзіўныя паводзіны грамадзяніна Таджыкістана, які кіраваў машынай — здалося, што ён, пакінуўшы цягач, паспрабаваў хутка пешшу пакінуць тэрыторыю паста.

Калі мытныя крыміналісты спынілі кіроўцу, які невядома куды спяшаўся, той патлумачыў, што вязе ў Таджыкістан воданагравальнікі.

Аднак пры дэталёвай праверцы хутка высветлілася, што воданагравальнікі (іх было ўсяго 18 штук, усе складзеныя ў задняй частцы паўпрычэпа) з'яўляюцца толькі прыкрыццём кантрабанды аўтамабіляў. У астатняй частцы паўпрычэпа былі схаваныя тры раскошныя ўсёдарожнікі: два Land Rover Range Rover Sport і адзін Lexus RX450h.

Цягач і кантрабандныя аўтамабілі, якія ім перавозіліся, былі затрыманыя, Кіроўца таксама быў затрыманы на двое сутак, у яго забралі дакументы і далі пісьмовае абавязацельства не пакідаць краіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя9

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць