БЕЛ Ł РУС

Расіяне вядуць наступленне на Сумшчыне і маюць пэўныя поспехі

24.05.2025 / 22:7

Nashaniva.com

Паводле даных аналітычнага праекта Deep State, расійскім войскам удалося замацавацца на Сумшчыне па адрэзку Вясёлаўка — Жураўка — Новенькае — Басоўка. Гэтая тэрыторыя цяпер пазначаная на карце як акупаваная, а не як «шэрая зона», паведамляе «Украінская праўда».

Таксама расійскае агенцтва ТАСС 24 мая паведаміла, што расійскія сілы нібыта ўвайшлі ў сяло Юнакоўку, адкуль украінцы перакідвалі войскі ў Курскую вобласць.

Аднак начальнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Грыгараў абвергнуў гэтую інфармацыю, падкрэсліўшы, што рэгулярна атрымлівае звесткі ад вайскоўцаў і ведае сітуацыю на лініі фронту. Паводле яго слоў, Юнакоўка застаецца пад кантролем Украіны.

Грыгараў паведаміў, што ўкраінскія войскі трымаюць пазіцыі і адбіваюць атакі ворага. Аднак становішча ў прыгранічных раёнах застаецца напружаным — расійскія войскі працягваюць скідаць кіраваныя авіябомбы і наносіць удары дронамі.

Чытайце таксама:

Пуцін загадаў стварыць на мяжы з Украінай «буферную зону»

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы

Расіяне накрылі «Іскандэрам» палігон пад Сумамі. Шэсць вайскоўцаў загінулі ВІДЭА

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год

Каментары да артыкула