Свет11

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы

Пуцін у адказ на просьбу вырашыў «пажартаваць».

Уладзімір Пуцін у Курскай вобласці. Скрыншот відэа ТАСС

Кіраўнік Глушкоўскага раёна Курскай вобласці Павел Залатароў заклікаў Уладзіміра Пуціна захапіць Сумскую вобласць Украіны.

Гэтая просьба прагучала падчас візіту Пуціна на Куршчыну, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

«Сумы павінны быць нашы», — заявіў Залатароў. Так ён адказаў на пытанне Пуціна пра тое, на колькі кіламетраў трэба адвесці Узброеныя сілы Украіны ад мяжы.

Залатароў дадаў, што захоп украінскай вобласці нібыта патрэбны для бяспекі прыгранічных раёнаў Курскай вобласці.

«Мы не можам жыць як на паўвостраве. Нас павінна быць больш. Хаця б Сумы. Я думаю так. І з вамі, як з галоўнакамандуючым, мы пераможам», — сказаў Залатароў.

Пуцін у адказ вырашыў, як пішуць расійскія дзяржСМІ, «аджартавацца»: «Таму Аляксандра Яўсеевіча [Хінштэйна] і абіралі [кіраўніком Курскай вобласці], ён таксама гэтак хоча — усяго пабольш».

На першых за тры гады перамовах у Стамбуле на мінулым тыдні расійская дэлегацыя пагражала захопам Сумаў і Харкава, калі Украіна не пагодзіцца на выкананне ўсіх умоў Расіі і не выведзе войскі з Запарожжа і Херсона.

Каментары1

  • Ман
    21.05.2025
    Думаю, што гэтаму кіраўніку і пукіну прыйдзе капец раней, чым маскаль падыйдзе да Сум.

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць